Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Бах і кампутар”. Ігар Шошын



Мушу адразу прызнацца: пэўны гітарны акцэнт, зроблены праграмай “Мэлёдыя дня” на гэтым тыдні, цалкам выпадковы – гэтак ужо склалася музычнае мэню. Аднак заўважу: штораз гітара ў нас не паўтаралася, паўставала ў новым сваім абліччы. Як, дарэчы, і сёньня.

Гітара ў нашых праграмах гучала ўжо неаднойчы, а вось сымфанічны аркестр — бадай што ні разу. Гомельскі сымфанічны — дакладна, пюпітар на адсячэньне даю! І запіс гэты быў зроблены два гады таму на чарговым міжнародным фестывалі “Рэнэсанс гітары” ў Гомелі, які наагул вызначаецца не кансэрватыўным, а сучасным падыходам (гэта я пра фэстываль, ясная справа, а не пра ўвесь Гомель). Арганізатары фэстывалю даюць магчымасьць паказацца на ягонай сцэне прадстаўнікам як акадэмічнай, так і блюзавай гітары, на канцэртах заўсёды шмат музыкі новай, экспэрымэнтальнай. Пры гэтым канцэрты фестывалю запісваюцца на прафэсійную апаратуру. Сьвет убачылі ўжо дзьве зборныя праграмы з фрагмэнтамі фэстывальных канцэртаў. Музыка прадусэра фэстывалю Ігара Шошына, п’еса “Бах і кампутар”. Выконваюць Натальля Ліпніцкая (гітара) і Гомельскі сымфанічны аркестар, дырыгент Віктар Краўцоў.

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG