Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кася Камоцкая і “Новае неба” зь песьняй “Новае неба”, 1999



Я разумею: зрабіць праграму “Мэлёдыя дня” такой, каб яе штораз з задавальненьнем слухалі літаральна ўсе, немагчыма. Але імкнуцца да таго, ясная справа, неабходна. Гэта амаль тое ж самае, як і жаданьне штодня атрымаць ад жыцьця нешта новае, і за знаёмым, здавалася б, небам, убачыць новыя далягляды.

Варта яшчэ раз нагадаць: праграма “Мэлёдыя дня” не скіраваная на выкананьне ані вашых заявак, ані на віншаваньні сваякоў ці знаёмых з днём народзінаў. Ды гэта не азначае, што вашая думка адносна той музыкі, якую вы чуеце, нам абыякавая. Наадварот: пэўныя пажаданьні мы хочам і будзем улічваць у далейшым. Таму спадзяемся атрымліваць ад вас допісы на адрас: 220005, Менск, паштовая скрыня 111, “Мэлёдыя дня”. Запомніце: тры адзінкі — гэта не заўсёды дрэнна!

Пачуўшы ўступ да сёньняшняй праграмы, здагадлівыя маглі адразу ўцяміць, чаго ім варта чакаць. І не памыліліся. Кася Камоцкая запрашае нас паспрабаваць зазірнуць за зімовыя аблокі ў спадзяваньні ўбачыць новае неба.

Менавіта так і называецца песьня з альбому “Цэпэліны”, выдадзенага ў 1999 годзе і шмат у чым экспэрымэнтальнага перш за ўсё па гучаньню, дагэтуль нетыповага для сьпявачкі. Вершы Адама Глёбуса, музыка групы “Новае неба”. Пачуемся!

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG