Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Віктар Шалкевіч і “Местачковы раманс”, альбом “Смутны беларускі блюз”



Аднойчы падчас канцэрту “Рамансіяда”, што адбываўся ў рамках фэстывалю “Залаты шлягер”, твор на вершы Ўладзіслава Сыракомлі пра ямшчыка ў перакладзе на расейскую мову быў аб’яўлены як руская народная песьня. Тут мне самы час было б аб’явіць: у эфіры — чарговая народная мэлёдыя дня. Але ж ад залішніх амбіцыяў устрымаюся.

Тым ня менш, адвечная мара многіх – чаго тут заплюшчваць вочы ды вушы – заснаваная на жаданьні калі-небудзь пайсьці з уласнымі творамі ў народ і назад ужо не вярнуцца. Часьцей за ўсё тыя жаданьні наогул нічым не падмацаваныя і заснаваныя на гэткай знаёмай людзям творчым заразнай хваробе, назва якой — пыха.

Гэта нічога, што сёй-той народны артыст краіны ані слоўца народнага вымавіць ня здольны, затое ён пры жыцьці ўжо сам сабе — бронзавы бюст, няхай толькі ва ўласных вачах. А бывае, дастаткова напісаць якую дробяць, ну хоць бы “Сказ пра Лысую гару” — і сапраўдны народ ужо нікому цябе не аддасьць.

Вось і некаторыя творы Віктара Шалкевіча ўжо набылі бронзавае адценьне і зь цягам часу могуць пайсьці ў народ, не вяртаючыся назад нават у выглядзе аўтарскіх. “Местачковы раманс” Віктара Шалкевіча ў аранжыроўцы Анатоля Кандыбы ў выкананьні аўтара і групы музычных грамадзян, запіс 1996 году.

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG