Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паўль Лісэ і “Шпіёнскі сындром”, альбом “Матывацыі”



Цікава, што такое таямнічае ёсьць у Беларусі, калі кожны год сродкі масавай інфармацыі распавядаюць нам пра крыважэрных замежных шпіёнаў? Я вось ведаю, што. Шпіёны тыя палююць на добрую музыку. У тым ліку — і на новую “Мэлёдыю дня”.

Але што б вы сказалі, калі б вам пазваніў незнаёмы, прыкладам, чалавек, прадставіўся б беларускім музыкантам і прапанаваў бы вам для праграмы “Мэлёдыя дня” інструмэнтальную кампазыцыю пад назваю “Шпіёнскі сындром”?

Я, прынамсі, параіўся ў адпаведных структурах і атрымаў дазвол на сустрэчу. Зразумела, пад адпаведным і надзейным прыкрыцьцём. Так пачаўся новы шпіёнскі раман. Але працяг быў яшчэ больш неверагодны, калі я атрымаў ад гэтага чалавека кампакт-дыск і пачуў ягонае тыповае беларускае імя: Паўль Лісэ. Зьвярнуўшыся ў кампэтэнтныя органы, я даведаўся, што ён наогул не музыкант, нідзе музыцы не вучыўся, нотаў ня ведае, але пры гэтым піша неверагодна прыгожую музыку. Дарма, што не зусім арыгінальную.

Аднак для мяне загадкаю засталося адно: як можна практычна бездакорна адчуваць форму твора, пісаць аранжыроўкі, калі ты гэтаму нідзе і ніколі не вучыўся? Карацей, інтрыга ня горшая за які шпіёнскі раман. Паўль Лісэ, “Шпіёнскі сындром”, п’еса з альбому “Матывацыі”.

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG