Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ансамбль “Рэнэсанс” і п’еса “Чаму ж мне ня пець?”



Мушу прызнацца, што для такога віншаваньня ўдалая нагода ў мяне якраз ёсьць: сьвежанькі яшчэ альбом пад назваю “Сьвінг стэйшн”. Гэта — толькі другі ў амаль 25-гадовай гісторыі ансамбля традыцыйнага джазу “Рэнэсанс” альбом. Але атрымаўся ён, варта прызнаць, надзвычай удалым.

Спадзяюся, што ў будучыні яшчэ неаднойчы запісаныя “Рэнэсансам” тэмы будуць у нас мэлёдыямі дня. Сёньня ж я прапаную вашай увазе старадаўні беларускі джазавы стандарт “Вай шуднт ай сінг”. Таму, хто не валодае моваю англійскай, прапаную прыслухацца да музыкі, і тады вы лёгка зробіцеся перакладчыкам. “Вай шуднт ай сінг”, аранжыроўка Леаніда Гуціна, выконвае ансамбль традыцыйнага джазу “Рэнэсанс” пад кіраўніцтвам Міколы Лапцёнка.

Спадзяюся, апошняе з чарады навагодніх сьвятаў мы адзначылі мажорнай, як вы пачулі, нотай. Сапраўды, чаму ж нам ня пець, калі амаль палова месяца пайшла на тое, каб уволю павесяліцца? І мне так хочацца, каб заўтра мы сустрэліся цэлымі і здаровымі.

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG