Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

П’еса “Янка-жартаўнік”, выконвае Ўладзімер Угольнік



Вучыцца, як той казаў, ня позна ніколі. Асабліва ў такіх сытуацыях, калі сам выкладчык мае што паказаць вучням. У гэтым і паспрабуе вас пераканаць сёньняшняя мэлёдыя дня. Прывітаньне!

Аднак перад тым, як непасрэдна прыступіць да лекцыі, хочацца вам нагадаць, што праграма “Мэлёдыя дня” задуманая і робіцца ня з тым, каб выконваць вашыя заяўкі ці перадаваць віньшаваньні. Гэта — своеасаблівае адлюстраваньне настрою чарговага дня, які залежыць ад усяго таго, што адбываецца наўкола. У тым ліку, зразумела, і ад выключна суб’ектыўных настрояў аўтара праграмы.

Вяртаючыся да лекцыі. Катэдрай эстраднай музыкі ў Беларускім унівэрсытэце культуры загадвае знакаміты музыкант, гітарыст Уладзімер Угольнік. На ягоным рахунку ўжо некалькі выдадзеных праграмаў, своеасаблівых навучальных дапаможнікаў для маладых музыкантаў.

Прафэсар Угольнік — гітарыст унівэрсальны, які здольны выконваць самую розную музыку. Вось адзін з такіх прыкладаў — прафэсарская апрацоўка беларускай народнай тэмы “Янка-жартаўнік”, якую Ўладзімер вырашыў у стылістыцы амэрыканскага кантры. Запіс з “Альбому №2” 2001 году.

Мне так уяўляецца, што для таго, каб здаць экзамэн прафэсару Ўгольніку, трэба ўсяго толькі выканаць гэтую п’есу ня менш павольна, прынамсі, за самога прафэсара. Час пакажа, хто на тое здольны. Пачуемся заўтра!

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG