Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Песьня “Зорачка”, група “Apple Tea”



За савецкім часам нашыя музыказнаўцы абаранілі не адну кандыдацкую ці доктарскую, сьцьвярджаючы, што сапраўдная беларуская музыка пачалася толькі дзякуючы заваёвам кастрычніка. Аднак чым далей ад тых навуковых адкрыцьцяў, тым больш зразумела: прафэсійная беларуская музыка існавала задоўга да таго кастрычніка, ёсьць і будзе. “Мэлёдыя дня” вітае вас!

Тут, канечне ж, варта было б найперш задумацца: кастрычнік якога году трэба мець на ўвазе, пачынаючы весьці адлік гісторыі беларускай музыкі? Якога, дарэчы, стагодзьдзя? Разумею, што дакладна адказаць на гэтае пытаньне магла б, напрыклад, знаўца сапраўднай гісторыі беларускай музыкі спадарыня Дадзіёмава. Але ж адкуль у музыцы сёньняшніх аўтараў столькі лучнасьці з тым, што гучала на нашых землях некалі, даўно?

Сёньня мы будзем слухаць музыку сьветлую, нават празрыстую, якая напэўна ў сяго-таго выкліча асацыяцыі менавіта са старадаўняй сьвецкай музыкай беларусаў. Адразу адзначу аранжыроўку твору — дакладную і ўзорную, пальчыкі абліжаш! Не пры княскім двары будзе сказана... Такім чынам, агульная творчасьць Ігара Сацэвіча, Аляксея Крывенкі і Васіля Нікалаені, песьня “Зорачка”, саліруе Вольга Нікалаеня.

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG