Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Песьня “Хрыстос нарадзіўся”, група “Палац”



Сёньня з пачуцьцём глыбокага задавальненьня і законнай гордасьці магу падвесьці вынікі першага працоўнага тыдня новай праграмы Беларускай службы радыё “Свабода” “Мэлёдыя дня”.

Я нагадаю, што за мінулыя шэсьць дзён мы захапляліся “Ціхай ноччу” ў выкананьні ўдзельнікаў супольнага музычнага праекту “Сьвяты вечар-2000”, апынуліся “Пад ёлкай” разам зь вясёлымі музыкамі групы “Безь білета”, група “NRM” раскрыла нам праўдзівае аблічча Дзеда Мароза і ягоны стол заказаў. Мы пачулі “Старую казку” ад маладой Ірыны Дарафеевай і разам з вакальнай групай “Камэрата” дружна прасьпявалі “Глёрыю” ў знак пашаны да ўсіх нашых сьвятаў адразу.

На заканчэньне тыдня і ў гонар чарговага вялікага сьвята – Калядаў па праваслаўным календары прапаную паслухаць апрацоўку народнай каляднай песні, якая вядомая пад рознымі назвамі. Група “Палац” назвала яе проста “Хрыстос нарадзіўся”. “Мэлёдыя дня” шчыра віншуе ўсіх сваіх слухачоў з гэтым сьветлым сьвятам.

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG