Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Песьня “Глёрыя”, музыка Вольгі Вераб’ёвай, вакальная група “Камэрата”, 1996



Беларусь — унікальная краіна. Маю такое адчуваньне, што па колькасьці розных сьвятаў мы наперадзе плянэты ўсёй. І праграма “Мэлёдыя дня” ня можа не адгукнуцца на такія нашыя дасягненьні. Вітаю ўсіх сардэчна!

Сапраўды: амаль кожныя выходныя ў нас — нейкае чарговае прафэсійнае сьвята. Дзень работнікаў гандлю зьмяняе дзень чыгуначніка, Дзень працаўнікоў бытавога абслугоўваньня — Дзень паветранага флёту, хоць адзінае, што ў нас сёньня ў залёце, — гэта эканоміка.

Мы адзначаем ня толькі Дзень марскога флёту і работнікаў культуры, чаго ў нас наогул няма, але й дзень Чырвонай арміі, да стварэньня якой наогул ня мелі дачыненьня.

Калядаў у нас і тое — двое. Скажу па сакрэту: я б і гадавіну кастрычніцкага перавароту адзначаў бы двойчы: па каталіцкім ды праваслаўным календары. Гуляй — не хачу! І як тады не адзначыць такую агульную радасьць чарговай мэлёдыяй дня!

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG