Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Песьня “Пад ёлкай”, група “Безь білета”



Мяркуючы па тым, як часта ў гэтыя дні ў песьнях згадваецца адно дрэва, яму рэальна пагражае небясьпека выміраньня аж да пянькоў. Праграма “Мэлёдыя дня” пачынае кампанію па абароне ялінак ад сякернага нашэсьця. Прывітаньне аматарам музыкі і вечна зялёных насаджэньняў!

Сапраўды, калі прааналізаваць той рэпэртуар, які прапаноўваўся нам яшчэ зь дзяцінства падчас навагодніх сьвятаў, можна дакладна вызначыць, што паэты, кампазытары і ўсе гэтыя масавікі-зацейнікі люта ненавідзяць чамусьці ялінку, чый лёс выклікае ў мяне асабіста асацыяцыі зь лёсам гаротнай беларускай дзяўчыны, гэткай Бандароўны, якая трапілася на вочы юрліваму пану. І ён яе — пад самы, як кажуць, карэньчык!

Што цікава: маладая зьмена беларускіх рок-музыкантаў ахвотна падхапіла той сумніцельных колераў сьцяг з рук старэйшых калегаў і таксама схапілася за электрасякеры. Яскравы прыклад — творчасьць калектыву, чыя назва сама па сабе выклікае вялікія падазрэньні: “Безь білета”. Лепш бы яны назваліся “Безь сякеры”.

Такім чынам, песьня “Пад ёлкай” групы “Безь білета” — прывітаньне айчыннай флёры і мэлёдыя гэтага дня. Сустрэнемся заўтра!

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG