Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Песьня “Ціхая ноч”. Музычны праект “Сьвяты вечар-2000”. Вераніка Круглова, Зьміцер Вайцюшкевіч, Лявон Вольскі, дуэт “Дзеці”, 2000



Нехта пачынае новае жыцьцё з панядзелка. Мы пачынаем нетрадыцыйна, з аўторка, але — з Новага году.

Я добра разумею, што славутая песьня “Ціхая ноч” гучыць найчасьцей менавіта ў ноч калядную. Але паколькі новае жыцьцё нашае новае праграмы пачалося нетрадыцыйна, думаю, што “Ціхая ноч” можа быць дарэчы і ў першы дзень па Новым годзе. Нягледзячы нават на тое, што навагоднюю ноч у нас ціхай адважыцца назваць, бадай, толькі глухі. Вырабы кітайскае піратэхнікі ў спалучэньні з вырабамі мясцовых віна-, прабачце, дзелаў даюць сапраўды незвычайны эфэкт, што адразу нагадвае вэрсію гэтай песьні дуэта “Сайман і Гарфанкел”. У ёй “Ціхая ноч” гучыць на фоне выпуску радыёнавінаў зь іх звыклым зьместам: выбухі, тэрор, ахвяры...

Мы ж будзем слухаць нашую “Ціхую ноч”, фрагмэнт супольнага музычнага праекту “Сьвяты вечар-2000”. Вераніка Круглова, Зьміцер Вайцюшкевіч, Лявон Вольскі, дуэт “Дзеці” ў традыцыйнай каляднай песьні “Ціхая ноч”, запіс 2000 году.

“Silent Night” па-беларуску — мэлёдыя першага дня новага году. Цяжка абяцаць, што ўвесь наступны тыдзень будзе такі ж спакойны ды спагадны. Але ж будзьма спадзявацца на лепшае. І сустрэнемся заўтра.

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG