Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

АГІТАЦЫЙНАЯ ВЫБАРЧАЯ КАМПАНІЯ Ў ГОРАДНІ ПАКУЛЬ АДЧУВАЕЦЦА СЛАБА


Сяргей Астраўцоў, Горадня

(Антанюк: ) “Шукаем магчымасьці, як на 20 даляраў вырабіць агітацыйныя матэрыялы, каб яны трапілі ў рукі кожнага выбарца”.

Найбольш рэальная справа — гэта агітацыйны матэрыял, які рыхтуецца да друку ў газэце “Биржа Информации”, а таксама 5 хвілінаў на мясцовым радыё. У спадара Антанюка запіс заплянаваны на панядзелак.

Сустрэчы з выбарцамі не праводзіў ніводзін з трох кандыдатаў. Па-першае, трэба заяву загадзя падаваць. Потым — акруга ў спальным мікрараёне, няма прадпрыемстваў. А на вулічны сход сабраць людзей маларэальна — зіма.

(Антанюк: ) “Заўважаецца нейкая апатыя выбарцаў. Людзі ня вераць у выбары. Яны лічаць, што нічога ня зьменіцца. Што людзі, якія ідуць ва ўладу, яны перасьледуюць свае інтарэсы. Веры ў выбары ў людзей няма ніякай. Таму і такая пасіўнасьць”.

У гэтым А.Антанюк пераканаўся, робячы абыход кватэраў выбарцаў.

(Антанюк: ) “Хаця ёсьць вельмі шмат актыўных людзей. Гэта, як правіла, пэнсіянэры, настаўнікі. А малаадукаваныя слаі насельніцтва гэта не цікавіць увогуле. І выбарамі не цікавіцца моладзь. Яна ў нішто ня верыць”.

У акрузе А.Антанюка 7,5 тысяч выбарцаў. Сярод іх даволі шмат менавіта маладых людзей.
XS
SM
MD
LG