Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ГАРАДЗЕНСКІ СУД НЕ ЗАДАВОЛІЎ СКАРГУ СЯБРА ПАРТЫІ БНФ, ЯКОГА НЕ ЗАРЭГІСТРАВАЛІ КАНДЫДАТАМ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Сп. Астроўскі вылучаўся двума шляхамі — праз збор подпісаў і ад Рады БНФ. На спраўджаных лістах з подпісамі не было пазначана, што яны сабраныя менавіта ў Горадні. Аднак ягоная скарга датычыла толькі адмовы зарэгістраваць яго на падставе быццам бы нелігітымнасьці гарадзкой Рады БНФ.

У абласным судзе рамонт. Калі сп. Астроўскі выступаў, рабочыя пачалі скрэбсьці сьцяну — гэтак гучна, што пракурор Лях выйшла і сказала, каб яны спыніліся.

Алесь Астроўскі зазначыў, што мясцовая арганізацыя партыі афіцыйна зарэгістраваная і ня можа быць нелегітымнай. Ён лічыць дзеяньні выбарчых камісіяў і ўпраўленьня юстыцыі тэндэнцыйнымі.

Суд у асобе судзьдзі Нікольскай адмовіў яму ў задавальненьні скаргі на рашэньне гарадзкой выбарчай камісіі. У акрузе, дзе вылучаўся сп. Астроўскі, застаўся адзіны кандыдат — ягоны непасрэдны начальнік рэктар ВНУ Пётар Гарэлік.
XS
SM
MD
LG