Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗНАЧНАЯ ЧАСТКА ДЭМАКРАТЫЧНЫХ КАНДЫДАТАЎ У БАРАНАВІЦКІ ГАРАДЗКІ САВЕТ НЕ ПРАЙШЛА РЭГІСТРАЦЫЮ


Алесь Горбач, Баранавічы

Так, у рэгістрацыі было адмоўлена кіраўнікам мясцовых філіяў праваабарончага цэнтру “Вясна” Сяргею Гоўшу і Беларускага Гельсынскага камітэту Вячаславу Болбату. Прычынай і ў аднаго і ў другога сталіся недакладныя зьвесткі ў дэклярацыях аб маёмасьці і даходах.

З гэтай жа прычыны не зарэгістравалі кандыдатамі ў дэпутаты старшыню Свабоднага прафсаюзу прадпрымальнікаў Генадзя Саханчука, кіраўніка суполкі Свабоднага прафсаюзу пошукавай геалягічнай станцыі Міколу Блажэя, сябра Сацыял-дэмакратычнай грамады Карнея Пятровіча. Старшыні баранавіцкай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргею Андрушчанку адмовілі ў рэгістрацыі з-за высокага адсотку забракаваных подпісаў.

Мікалай Северцаў, які прысутнічаў на паседжанні камісіі як назіральнік ад Партыі БНФ “Адраджэньне”, дзеліцца сваімі ўражаньнямі:

(Северцаў: ) “Паседжаньне камісіі, уражаньне такое, праводзілася без парушэньняў. Даклады былі ўжо падрыхтаваныя. Ну а калі паглядзець вынікі рэгістрацыі, то ўсё-такі назіраецца такая тэндэнцыя, што незарэгістраваная большасьць прадстаўнікоў дэмакратычнага кірунку”.

Старшыня баранавіцкай арганізацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” Віктар Карлінскі так і ня змог сёньня даведацца, ці прайшоў ён рэгістрацыю. Камісія прызначыла яму асабістую сустрэчу на заўтра.
XS
SM
MD
LG