Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 14 ВЫБАРЧЫХ АКРУГАХ ГОРАДНІ ВЫБАРЫ БУДУЦЬ БЕЗАЛЬТЭРНАТЫЎНЫЯ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

4 сябры АГП будуць удзельнічаць у выбарах, не прайшоў 1. Не зацьверджаны сябар БСДГ. Зарэгістраваныя па адным прадстаўніку Беларускага Гельсынскага камітэту і Клюбу прадпрымальнікаў.

Агулам з 71 кандыдата камісія зацьвердзіла 53. З 30 акругаў у 14 засталося па адным кандыдаце. Гэта — прадстаўнікі ўлады, дзяржаўных установаў і прадпрыемстваў.

Камісія часта касавала подпісы выбаршчыкаў — да 80% ад спраўджаных, – а таксама знаходзіла няўлічаную маёмасьць ахвотных балятавацца, напрыклад, гараж або машыну.
XS
SM
MD
LG