Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НАПЯРЭДАДНІ ВЫБАРАЎ ПРЫ АРШАНСКІМ РАЙВЫКАНКАМЕ СТВОРАНАЯ АДМЫСЛОВАЯ “ГРУПА ПРАКТЫЧНАЕ ДАПАМОГІ”


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Падобныя структуры ствараюцца паводле рашэньня Віцебскага аблвыканкаму ды мусяць працаваць пры раённых органах улады.

У Воршы адпаведную каардынацыйна-кансультацыйную групу ўзначальвае загадчыца аддзелу інфармацыі райвыканкаму Надзея Стаховіч. Апроч іншых дзяржаўных чыноўнікаў ды кіраўнікоў рознага рангу туды ўключаны супрацоўнік аршанскага гарадзкога аддзелу КГБ.

Кіраўнік Аршанскае філіі БГК Васіль Берасьнеў зьвярнуўся з гэтае нагоды да пракурора Віцебскае вобласьці, папрасіўшы яго адказаць, наколькі законным ёсьць стварэньне падобных структураў, ды акрэсьліць іхныя функцыі ў рэчышчы выбарчага заканадаўства.

Адказу з пракуратуры пакуль што няма.
XS
SM
MD
LG