Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДВОЕ ВЫЛУЧЭНЦАЎ ДЭМАКРАТЫЧНЫХ ПАРТЫЯЎ ТРАПІЛІ Ў СКЛАД МЕНСКАЙ ГАРАДЗКОЙ ВЫБАРЧАЙ КАМІСІІ


Уладзімер Глод, Менск

На сумесным паседжаньні гарвыканкаму і прэзыдыюму гарсавету быў прадстаўлены сьпіс зь дзевятнаццаці прэтэндэнтаў. Сярод іх васямнаццаць — вылучэнцы палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў, адна асоба мела неабходную колькасьць подпісаў выбарцаў. А вось прадстаўнікоў працоўных калектываў у сталіцы гэтым разам не было.

Пры абмеркаваньні прэтэндэнтаў адным з галоўных крытэраў быў папярэдні досьвед. Напрыклад, менавіта ўдзел Міхася Дашкевіча ў некалькіх выбарчых кампаніях паспрыяў ягонаму абраньню. Узгадалі, што ён актыўна займаецца палітыкай з 1996 году, раней вылучаўся ня толькі ў выбарчыя камісіі, але і ў дэпутаты.

Па ўсёй Беларусі, як паведаміў мне сёньня сакратар Цэнтарвыбаркаму Мікалай Лазавік, будзе створана больш як 1600 тэрытарыяльных выбарчых камісіяў — ад вобласьці да сельсавету. Дакладныя зьвесткі пра іх склад будуць вядомыя да 10 сьнежня.

Кіраўнік Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін паведаміў, што партыя вылучыла больш як 70 кандыдатаў у склад выбарчых камісіяў. Але пакуль вядомыя толькі некаторыя зьвесткі. Напрыклад, прадстаўнік ПКБ трапіў у склад Берасьцейскай абласной камісіі. Аналягічнае становішча і ў партыі Сяргея Гайдукевіча.

(Гайдукевіч: ) “Да гэтага часу не магу разабрацца. Патэлефанавалі з гарадзкой камісіі. Потым звоняць зь Віцебску. У Віцебскай вобласьці ўключылі. Я ў трансе. Але афіцыйна пацьвердзіць пакуль не магу. Сядзім на тэлефонах. Мне патрэбныя афіцыйныя пацьверджаньні”.
XS
SM
MD
LG