Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАГІЛЁЎСКІЯ ДЭМАКРАТЫ РЫХТУЮЦЦА ДА МЯСЦОВЫХ ВЫБАРАЎ


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

На паседжаньні ягоныя ўдзельнікі канчаткова зацьвердзілі сьпісы магчымых кандыдатаў у дэпутаты Магілёўскага гарадзкога і абласнога саветаў ад дэмакратычнага блёку.

Актывісты Беларускага Народнага Фронту, Беларускай Сацыялъ-Дэмакратычнай Партыі “Народная Грамада”, Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі, Аб’яднанай Сацыял-Дэмакратычнай Партыі зьбіраюцца вылучацца ў 37 з 40 выбарчых акругаў Магілёва.

Адзінага кандыдата ад блёку зацьвердзілі амаль усюды, акрамя дзьвюх акругаў, дзе дэмакраты ня могуць дамовіцца паміж сабою.

Ужо цяпер відавочна, што на абласны савет дэмакраты спадзяюцца менш. У Магілёве яны будуць змагацца за дэпутацкія мандаты толькі ў палове з 19 абласных акругаў.

Актывісты “Магілёўскай Альтэрнатывы” актыўна абмяркоўвалі праблемы вылучэньня сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі. ЯНы выказалі меркаваньне, што ўлады паспрабуюць сфармаваць камісіі толькі з сваіх людзей. Таму яны накіравалі зварот старшыні аблвыканкаму Барысу Батуру і старшыні абласнога савету Мікалаю Жуку. Яны заклікаюць улады не парушаць выбарчае заканадаўства і не ствараць перашкодаў для вылучэньня прадстаўнікоў палітычных партыяў у выбарчыя камісіі.
XS
SM
MD
LG