Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У СУБОТУ Ў КУРАПАТАХ СЯБРЫ КАНСЭРВАТЫЎНА-ХРЫСЬЦІЯНСКАЙ ПАРТЫІ БНФ ПРАВЯЛІ ЧАРГОВУЮ ТАЛАКУ


Ганна Соусь, Менск

Гаворыць Анатоль Крыварот:

(Крыварот: ) “25 траўня — 85 гадоў, як памёр вялікі беларускі паэт, вялікі беларус Максім Багдановіч. З самага ранку да помніка Багдановічу прыходзілі людзі, ускладалі кветкі, сьпявалі песьні — і на вершы Багдановіча, і беларускія нацыянальныя песьні. І зараз там знаходзяцца людзі, якія сьпяваюць, ёсьць бел-чырвона-белыя сьцягі. Беларусы шануюць сваіх вялікіх продкаў”.

Анатоль Крыварот бярэ рыдлёўку і пачынае капаць яміну пад крыж. Уладзімер Юхо распавядае, як будзе выглядаць будучая кампазыцыя з трох шэрагаў крыжоў:

(Юхо: ) “Кампазыцыя не зусім закончаная. Будзем узгадняць з мастакамі з суполкі “Пагоня”. Пачатковая ідэя ажыцьцяўляецца. Вось тут ля Крыжа Пакутаў будзе працягвацца гэтая алея з двух бакоў, каб адцяніць самы галоўны наш крыж, які быў пастаўлены ў 1989 годзе. І завершыцца кампазыцыя каля ўваходу ў мэмарыял. А потым Алея Крыжоў будзе працягвацца ў бок Цны”.

Сёньня я сустрэла ў Курапатах 15-гадовага Рацібора Бягуна. Ён жыве недалёк і часьцяком наведвае ўрочышча.

(Бягун: ) “Усе падзеі, якія разгортваюцца тут, я бачу зь дзяцінства. Гэтае месца вельмі важнае для мяне. Тут загінула надта шмат бязьвінных людзей, каб гэтае месца проста так забываць. Канечне, Курапаты павінны стаць нацыянальным мэмарыялам, нацыянальным нэкропалем, і тут мусіць быць усталяваны такі помнік, які б выяўляў усе пакуты беларускага народу”.

Сёньня ў талацэ ў Курапатах браў удзел і Віктар Кавешнікаў, актывіст Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ.

(Кавешнікаў: ) “Я так мяркую, што з Курапатаў пачнецца будучае беларускай дзяржавы, таму што цяпер дзяржава зьнікае літаральна на вачах. І Курапаты, я спадзяюся, будуць падмуркам будучай беларускай нацыі. Та што ўсё гэта — справа не аднаго дня, не аднаго тыдня, усё гэта трэба рабіць для нашай будучыні, каб жыла Беларусь”.

Думку Віктара Кавешнікава працягвае Зьміцер. У яго на кашулі значак з надпісам: “Размаўляй па-беларуску”.

(Зьміцер: ) “Для мяне гэта вельмі балючая тэма, і кожны раз, калі чую успаміны пра гэта, вельмі спачуваю. Я лічу, што кожны сьвядомы беларус павінен браць чынны ўдзел у гэтай справе”.

Сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ плянуюць і ўлетку ў Курапатах ладзіць талокі па суботах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG