Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У КУРАПАТАХ АМОНАЎЦЫ ПАТРАБУЮЦЬ ЗЬНЯЦЬ БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫ СЬЦЯГ


Ганна Соусь, Менск

Артыкул у “Белорусской деловой газете” быў напісаны з нагоды прэсавай канфэрэнцыі лідэра Беларускай Партыі Свабоды Сяржука Высоцкага, які распавядаў пра напады на некаторых абаронцаў Курапатаў прыхільнікаў руху РНЕ й скінгедаў. Як распавёў Алесь Гетман, маёр міліцыі меркаваў, што гэтыя бойкі былі ў Курапатах, тады як насамрэч яны адбываліся на Кастрычніцкай плошчы.

Пасьля ад’езду маёра да валанцёраў падышлі амонаўцы, якія сёньня дзяжурылі ва ўрочышчы, і прапанавалі ім зьняць бел-чырвона-белы сьцяг, які быў усталяваны ля намёту некалькі дзён таму. Паводле Алеся Гетмана, амонаўцы зьбіраліся нават самі прыбраць сьцяг, але ім перашкодзіла тое, што ў Курапаты прыехалі карэспандэнты польскага тэлеканалу “TVP1”.

Валанцёры не выключаюць, што неўзабаве амонаўцы зноў зробяць захады, каб над Курапатамі не лунаў бел-чырвона-белы сьцяг.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG