Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"ПАЛАТА ПРАДСТАЎНІКОЎ" ГАЛАСУЕ СУПРАЦЬ ВЫДАТКАВАНЬНЯ ГРОШАЙ НА ПОМНІК АХВЯРАМ СТАЛІНІЗМУ Ў КУРАПАТАХ


Уладзімер Глод, Менск

З 81 дэпутата, што прысутнічалі на сёньняшнім паседжаньні, толькі 15 выказаліся "за". Астатнія галасавалі супраць, альбо ня ўдзельнічалі ў галасаваньні.

Старшыня Камісіі ў справах бюджэту, фінансаў і падатковай палітыкі Сяргей Кісялёў паведаміў, што камісія не падтрымлівае прапанову дэпутата Ўладзімера Навасяда, паколькі праект помніка ў Курапатах ня значыцца ў адмысловым сьпісе пажаданых аб'ектаў манумэнтальнай скульптуры.

А сьпікер Вадзім Папоў дадаў, што ўвогуле будаваць помнік у Курапатах, можа, і трэба, але "не за бюджэтныя грошыкі".
XS
SM
MD
LG