Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАСТАКІ ПРАДАЮЦЬ ТВОРЫ, КАБ ЗБУДАВАЦЬ МЭМАРЫЯЛ У КУРАПАТАХ


Ягор Маёрчык, Менск

У менскай галерэі "Золата" распачынае працу мастацкая выстава-продаж. Цягам тыдня тут можна будзе набыць 18 новых твораў жывапісу, графікі й скульптуры вядомых беларускіх мастакоў — Алеся Марачкіна, Генадзя Драздова, Сяргея Цімохіна, Пётры Русака і Юрыя Хілька.

Адзін з арганізатараў выставы мастак Генадзь Драздоў кажа, што ў гэтай акцыі некалькі мэтаў:

(Драздоў: ) "Па-першае, зрабіць такую камэрцыйную выставу, каб назьбіраць сродкаў для пабудовы мэмарыялу. І, па-другое, гэта запусьціць інфармацыйную хвалю, каб яшчэ раз нагадаць людзям, што ёсьць праблема ў Курапатах. Паколькі дэмакратычныя сродкі масавай інфармацыі, якія могуць гаварыць наўпрост, абмежаваныя і кантакт з шырокімі коламі таксама абмежаваны — гэта адзін са шляхоў, каб прыйсьці да людзей".

Як вядома, учора грамадзкая ініцыятыва "Моладзь у абарону Курапатаў" абвесьціла конкурс найлепшага праекту мэмарыялу. У журы ўвайшлі мастакі, скульптары і палітыкі. Вызначэньне найлепшага праекту адбудзецца пасьля конкурсу эскізаў.


XS
SM
MD
LG