Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ДЭПУТАТЫ СОЙМУ ЛІТВЫ ПААБЯЦАЛІ ПАДТРЫМКУ КАМАНДЗЕ ГАНЧАРЫКА


Валер Каліноўскі, Менск

(Станкевіч: ) "Сам працэс галасаваньня, калі мець на ўвазе нядзелю 9 верасьня, як бы і неблагі. Але я мяркую, што на гэтую справу трэба глядзець у комплексе: што было да выбараў, як яны былі арганізаваныя. Калі ўзяць усё ў комплексе, то трэба прызнаць, што шкада, але дэмакратыя прайграла ў Беларусі — яшчэ далёка Беларусі да дэмакратыі.

Інстытуцыі Эўропы не прызнаюць выбараў, не прызнаюць прэзыдэнта. Я трымаюся такога ж меркаваньня. Сёньня эўрапейскія інстытуты не зьбіраюцца ізаляваць беларускі народ, што для нас важна. Мы будзем працаваць, падтрымліваць сувязі зь беларускім народам, але не з прэзыдэнцкай вэртыкальлю".

Дэпутат Сойму Літвы Вацлаў Станкевіч прызнаў, што ва ўмовах, калі ў Беларусі няма парлямэнцкай апазыцыі, калі мала незалежных СМІ, калі выбарчыя камісіі прызначаныя, а ня выбраныя, цяжка было разьлічваць на посьпех дэмакратыі. Гаворачы пра новых лідэраў апазыцыі, Уладзімера Ганчарыка і ягонае атачэньне, міжнародны назіральнік дэпутат Сойму Літвы Вацлаў Станкевіч прызнаў:

(Станкевіч: ) "Іхная дзейнасьць вельмі слабая. Гэтаму атачэньню трэба дапамагаць, гэта першыя парасткі дэмакратыі ў Беларусі. Мне гэтак здаецца. І мы будзем памагаць ім, каб яны расьлі хутчэй. Але паўтаруся, што мы будзем працаваць зь імі, не з вэртыкальлю".


XS
SM
MD
LG