Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БЕРАСЬЦІ ЎЧОРА ТЭЛЕФОНЫ “НЕЗАЛЕЖНАГА НАЗІРАНЬНЯ” ТАКСАМА НЕ ПРАЦАВАЛІ, А ПАРУШЭНЬНІ АДБЫВАЛІСЯ МАСАВА


Алег Супрунюк, Берасьце

На сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыi старшыня Берасьцейскай абласной выбарчай камiсii Петр Яцкевiч чарговы раз удакладняў колькасьць выбаршчыкаў, што прагаласавалi датэрмiнова. Гэтая лiчба зноў зьнiжаная i складае цяпер менш за 13 адсоткаў. Усяго ж, па афiцыйных дадзеных, у прэзыдэнцкiх выбарах прынялi ўдзел каля 86 адсоткаў выбаршчыкаў. Колькасьць галасоў, ададзеных за Сяргея Гайдукевiча, складае амаль две з паловай адсоткi, за Ўладзiмера Ганчарыка – 15,75 адсоткі, за Аляксандра Лукашэнку – 76 адсоткаў. У абласной выбарчай камiсii сьцьвярджаюць, што у большасьцi раёнаў Берасьцейшчыны за Лукашэнку прагаласавалі больш за 80 адсоткаў выбаршчыкаў.

Каардынатар грамадзянскай iнiцыятывы "Незалежнае назiраньне" па Берасьцейскай вобласьцi Iна Апанасенка мяркуе, што гэтыя дадзеныя не заўсёды адпавядаюць нават афiцыйным пратаколам, складзеным участковымi выбарчымi камiсiямi. Па словах спадарынi Апанасенкi, калi б улады не перашкаджалi дзейнасьцi незалежных назiральнiкаў iншыя, больш дакладныя лiчбы пра вынiкi галасаваньня на Берасьцейшчыне былi б вядомыя ўжо сёньня. Але ўвечары 9 верасьня ў памяшканьнi, якое выкарыстоўваецца абласным штабам "Незалежнага назiраньня", былi адключаныя ўсе тэлефоны. У аб'яднаньнi "Брэстаблтэлекам" паведамiлi, што адбылася звычайная аварыя на лiнii i на аднаўленьне тэлефоннай сувязi спатрэбiцца некалькi дзён.

Спадарыня Апанасенка сьцьвярждае, што падчас датэрмiновага галасаваньня i непасрэдна ў дзень выбараў неаднаразова зьмянялiся сьпiсы выбаршчыкаў. Гэтаму спрыяла i тое, што неабходнай iнфармацыi ад выбарчых камiсiяў назiральнiкi не атрымлiвалi, а на некаторых участках iм забаранiлi працягваць сваю дзейнасьць. Так, у Пiнску мясцовая пракуратура адмянiла рашэньне выбарчай камiсii аб скасаваньнi рэгiстрацыi назiральнiкаў ад праваабарончага цэнтру "Вясна". Але гэтым назiральнiкам 9 верасьня ўсё роўна не было дазволена прысутнiчаць на ўчастках для галасаваньня.

Варта нагадаць, што раней афiцыйнае папярэджаньне за парушэньне выбарчага заканадаўства атрымаў з пракуратуры намесьнiк старшынi абласной камicii Канстантын Бабко, якi агiтаваў за Аляксандра Лукашэнку. Але гэта не паўплывала на лёс берасьцейскага чыноўнiка, якi дагэтуль застаецца ў складзе выбарчай камiсii.


XS
SM
MD
LG