Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

КІМА КІЛЬЮНЕН: ВЫБАРЫ Ў БЕЛАРУСІ НЕ АДПАВЯДАЛІ ПАТРАБАВАНЬНЯМ АБСЭ І СТАНДАРТАМ РАДЫ ЭЎРОПЫ


Паводле Радыё Рацыя.

Кіма Кільюнэн таксама адзначыў, што на выбарах былі зафіксаваныя сур'ёзныя парушэньні:

1) кіраваньне дэкрэтамі й адвольныя зьмены ўмоваў правядзеньня выбараў у часе выбараў;
2) прававыя нормы не забясьпечылі празрыстасьці выбарчага працэсу, яны адвольна рэглямэнтавалі й абмяжоўвалі дзейнасьць назіральнікаў;
3) заканадаўчая база датэрміновага галасаваньня не гарантавала сапраўднасьці падліку галасоў;
4) сыстэма выбарчых камісіяў не захоўвала бесстароннасьці й знаходзілася ў беспасярэдняй залежнасьці ад выканаўчай улады; 5) запалохваньне апазыцыі;
5) паклёп у дачыненьні міжнародных назіральнікаў;
6) вельмі вялікая заангажаванасьць дзяржаўных СМІ й цэнзура ў недзяржаўных СМІ. Разам з тым сп.

Кільюнэн заявіў, што ў Беларусі ёсьць пэўныя зьмены, праўда, гэта ў большай ступені заслуга ня ўладаў, а грамадзянскай супольнасьці, якая пачала фармавацца ў Беларусі. Ён выказаў задавальненьне з таго факту, што ў Беларусі зьявіліся міжнародныя назіральнікі, аднак тут жа зазначыў, што, на жаль, 5-ці тысячам унутраных назіральнікаў не ўдалося атрымаць дазвол на назіраньне за выбарамі.

XS
SM
MD
LG