Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ПРЫЗНАНЬНЕ ВЫБАРАЎ ЗАХАДАМ АЗНАЧАЛА Б ДЛЯ БЕЛАРУСІ КАНЕЦ ГІСТОРІ


Ул. інф.

(Пазьняк: ) “З самага пачатку было зразумела, што Лукашэнка ідзе на грубую фальсыфікацыю выбараў, пры тым на фальсыфікацыю з выклікам. Таму вынікі, якія падала ЦВК, не зьдзіўляюць. У гэтай сытуацыі вельмі важна, каб усе людзі, якія разумеюць небясьпеку сфальшаваных выбараў у Беларусі, усе высілік прыклалі для таго, каб давесьці фальсыфікацыю выбараў. Трэба зьбіраць прэсавыя канфэрэнцыі, трэба пісаць справаздачы, трэба суміраваць усе факты, трэба пісаць пэтыцыі, сустракацца зь дзеячамі АБСЭ, з назіральнікамі, трэба зараз актыўна дзейнічаць, сёньня, цяпер. Бо калі Захад гэтыя выбары прызнае, то гэта будзе азначаць для Беларусі канец гісторыі. Гэта вельмі небясьпечна, бо гэты рэжым, калі ён яшчэ праіснуе некалькі гадоў, ён зробіць зь беларусаў калекаў. Я ня вельмі ўпэўнены, што гэтая намэнклятура, якая выйшла на выбары, здольная нешта зрабіць… Вяртаньне Бурбонаў ніколі дабром не канчалася… І гэтыя выбары паказалі іх поўную бяздарнасьць і поўнае неразуменьне сытуацыі. Ну але зараз справа ня ў крытыцы. Трэба рабіць тое, што трэба рабіць – трэба даказаць, суміраваць усе дакумэнты, каб Захад гэтыя выбары ня мог прызнаць. Беларусь толькі тады пераможа, калі яна пойдзе за тымі людзьмі і за тымі арганізацыямі, якія маюць ідэю”.

XS
SM
MD
LG