Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

21:20 КАЛЯ АПОЎНАЧЫ АДБУДЗЕЦЦА ПРЭСАВАЯ КАНФЭРЭНЦЫЯ ЎЛАДЗІМЕРА ГАНЧАРЫКА


Валер Каліноўскі, Менск

Зараз у штабе амаль нікога з каманды Ганчарыка няма. Яны яшчэ не вярнуліся зь мітынгу, дзе выступаў і сам Ганчарык, і ягоныя давераныя асобы. Ганчарык папярэдзіў, каб людзі не паддаваліся на правакацыі, бо паўсюль шмат міліцыі і жаўнераў унутраных войскаў.

Каля апоўначы чакаецца прэсавая канфэрэнцыя Ўладзімера Ганчарыка, на якой ён пракамэнтуе і папярэднія вынікі, і тыя парушэньні, што былі зафіксаваныя падчас галасаваньня. Анатоль Лябедзька заклікаў людзей не разыходзіцца з плошчы, пачакаць, бо яшчэ будуць пад’яжджаць людзі з рэгіёнаў.


XS
SM
MD
LG