Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

20:15 ВАЛ ПУБЛІКАЦЫЯЎ СУСЬВЕТНАГА ДРУКУ ПРА БЕЛАРУСЬ НАРАСТАЕ


Аляксандар Лукашук, Прага

Agence France Press:

“Ад пачатку году Аляксандар Лукашэнка, якога абвінавачваюць у парушэньні правоў чалавека і дэмакратыі, якога байкатуюць заходнія лідэры, сем разоў сустракаўся з Уладзімерам Пуціным і кожны раз афіцыйныя СМІ падавалі такія сустрэчы як доказ падтрымкі Лукашэнкі Масквой”.

Deutsche Welle:

“Хто б не перамог, радыкальныя эканамічныя рэформы непазьбежныя. Група вядомых эканамістаў распрацавала парграму эканамічнай мадэрнізацыі краіны. Хто б не прыйшоў да ўлады 10 верасьня, ён проста абавязаны пачаць такія рэформы, бо краіна ня можа дзесяцігодзьдзямі існаваць у стане кансэрвацыі сацыяльна-гаспадарчай мадэлі, якой больш нідзе няма”.

Tygodnik Powszechny:

“У Аляксандра Лукашэнкі ёсьць усё неабходнае для выбараў – паслухмяныя выбарчыя камісіі, ляяльнае тэлебачаньне, ціхая, але надзвычай важная падтрымка Масквы”.

Trybuna:

“Пры Лукашэнку Расея можа быць упэўненая у сваім уплыве ў Беларусі. Пэрспэктыва прыняцьця у НАТО Літвы, Латвіі і Эстоніі прымусіць Маскву больш увагі надаваць супрацоўніцтву зь Менскам у вайсковай галіне. Уладзімер Пуцін ставіць на Лукашэнку зыходзячы з расейскіх інтарэсаў, а не з сымпатыі да яго”.

Gazeta Wyborcza:

“Датэрміновыя выбары пачаліся ўжо ў аўторак, што дае масу магчымасьцяў для парушэньняў і злоўжываньняў. У нядзелю, калі пачнуць працаваць назіральнікі з Рады Эўропы і АБСЭ, будзе позна”.

XS
SM
MD
LG