Лінкі ўнівэрсальнага доступу

14:00 КАЛІ ВЫБАРЫ БУДУЦЬ СФАЛЬШАВАНЫЯ, ЗАХАД ЯШЧЭ БОЛЬШ ЗЬНІЗІЦЬ УЗРОВЕНЬ КАНТАКТАЎ ЗЬ БЕЛАРУСЬСЮ


Аляксандар Лукашук, Прага

The Washington Post:

“47-гадовы Лукашэнка, якога абвінавачваюць у стварэньні эскадронаў сьмерці для зьнішчэньян палітычных праціўнікаў, лічыць Захад вінаватым у сваіх праблемах. Ён абвінаваціў Злучаныя Штаты і эўрапейскія краіны ў змоўніцкай апэрацыі “Белы Бусел” і заявіў, што спэцвойскі будуць яго абараняць. У Менску і ваколіцах апошнімі днямі заўважаны дзесяткі адзінак вайсковай тэхнікі”.

The Daily Telegraph:

“Прывіды зьніклых лунаюць над выбарчымі ўчасткамі ў Беларусі. Муж Ірыны Красоўскай зьнік два гады таму. “Пасьля такога працяглага маўчаньня цяжка сказаць, ці муж жывы ці не,” – прыводзіць брытанскі журналіст словы адчаю Ірыны Красоўскай.


Deutsche Presse Agentur:

“Аўтарытарнае кіраваньне Лукашэнкі і амаль поўны байкот у дачыненьнях са зьнешнім сьветам цяжка адбіліся на беларускай моладзі і адукаванай частцы насельніцтва, але Лукашэнка ўсё яшчэ шырока папулярны ў асяродку ўрадавых чыноўнікаў і вясковага насельніцтва”.


The Economist:

“Перамены прынясуць масавыя пратэсты супраць фальсыфікацыяў выбараў і забойстваў”, – кажа каардынатар Хартыі-97 Андрэй Саньнікаў. Калі ж АБСЭ прыйдзе да высновы, што Лукашэнка перамог на выбарах, дзякуючы фальсыфікацыям, Захад, верагодна, захоча яшчэ больш зьнізіць узровень афіцыйных зносінаў”.

XS
SM
MD
LG