Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ПАДЧАС ТРАНСЬЛЯЦЫІ ПА ТV-6 СЮЖЭТУ ЗЬ БЕЛАРУСІ КАНАЛ АДКЛЮЧЫЛІ


Любоў Лунёва, Менск

Тэлегледачы насамрэч ня ўбачылі толькі частку сюжэту зь Беларусі. Менавіта тую частку, у якой заснавальнік "Предпринимательской газеты" юрыст Ігар Кавалевіч распавядаў журналістам, чаму ягоная газэта выйшла зь белымі плямамі. Гаворыць Ігар Кавалевіч:

(Кавалевіч: ) "Я распавёў журналістам, што грамадзянін Рэспублікі Беларусь Аляксандар Лукашэнка зьбіраецца на трэці тэрмін заняць прэзыдэнцкую пасаду. Да таго ж, зьбіраецца на гэтую пасаду ён толькі другі раз. Беларуская Канстытуцыя, якую прызнае ён сам, учыніла менавіта наступную норму: колькі б разоў грамадзянін не намагаўся заняць пасаду прэзыдэнта, займаць гэтую пасаду можа толькі два тэрміны. Лукашэнка заняў пасаду на другі тэрмін у выніку рэфэрэндуму 1996 году. Такім чынам, першы тэрмін быў няпоўны, а другі — поўны. Першы — два з паловай гады, другі — пяць гадоў".

Як толькі скончылася інтэрвію зь Ігарам Кавалевічам, зноў аднавілася трансьляцыя навінаў, і тэлегледачы ўбачылі мэра Масквы Лужкова, які танчыў з кабетамі з фальклёрнага ансамблю, жанчыну, якая цалавала партрэт Лукашэнкі і самога Лукашэнку на ўрачыстым адкрыцьці новай станцыі мэтро, якому дзеці ўручылі кветкі й ключы ад станцыі.

Інтэрвію Ігара Кавалевіча разьмесьцілі на сайце "Хартыі'97", але менавіта ўчора позна ўвечары тэкст зьнік.

Кіраўніцтва тэлеканалу TV-6 пакуль ухіляецца ад камэнтароў наконт інцыдэнту.


XS
SM
MD
LG