Лінкі ўнівэрсальнага доступу

САКРАТАР ЦЭНТАРВЫБАРКАМУ НЕ ВЫКЛЮЧАЕ, ШТО ЛУКАШЭНКА АТРЫМАЕ ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ ЗА РАСПАЎСЮД СВАЁЙ ГАЗЭТЫ


Юры Сьвірко, Менск

На пытаньне нашага карэспандэнта, ці будзе Цэнтарвыбаркам рэагаваць на бясплатны распаўсюд выпуску газэты "Советская Белоруссия" з артыкулам "Апэрацыя "Белы бусел" ды іншымі агітацыйнымі матэрыяламі на карысьць Аляксандра Лукашэнкі, улучна з паўторна надрукаванай ягонай перадвыбарчай праграмай, і ці можа спадар Лукашэнка атрымаць за гэта папярэджаньне, сакратар Цэнтральнае камісіі Мікалай Лазавік адказаў гэтак:

(Лазавік: ) "Натуральна, будзем рэагаваць. Будзе вырашаць Цэнтарвыбаркам — можа быць што заўгодна. Гэта трэба будзе яшчэ вывучыць пытаньне. Ад вас інфармацыю мы атрымалі, а для таго, каб упэўніцца, што нешта такое, разгледзець, — трэба вывучыць пытаньне".

XS
SM
MD
LG