Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МІЖНАРОДНЫЯ ПАРЛЯМЭНТАРЫ ПАЧЫНАЮЦЬ НАЗІРАНЬНЕ ЗА ПРЭЗЫДЭНЦКІМІ ВЫБАРАМІ Ў БЕЛАРУСІ


Уладзімер Глод, Менск

Сёньня ўвечары ў Менск прыбыла спадарыня Фэліцыя Безостры, якая зьяўляецца сяброўкай парлямэнту Італіі і Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Прадстаўніца італьянскіх сацыялістаў стала першым парлямэнтаром са складу парлямэнцкай "тройкі", якія наведаюць Беларусь дзеля таго, каб назіраць за выбарамі прэзыдэнта краіны.

Паводле інфармацыі зь місіі абмежаванага назіраньня за выбарамі прэзыдэнта Беларусі Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека, назіраць за выбарамі выказалі жаданьне 79 міжнародных парлямэнтароў. Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы ўжо абвесьціла сьпіс 9 першых сваіх сяброў.

Да Фэліцыі Безостры ў чацьвер далучацца ейныя суайчыньнікі Вера Скварчыалупі і Сімонэ-Энрыка Джага. Заўтра ж у другой палове дня ў Менск прыяжджаюць Вацлаў Станкевіч зь Літвы, Мартан Браўн з Вугоршчыны, Пётар Паламарчук з Малдовы.

7 верасьня дэлегацыя Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы папоўніцца прадстаўнікамі Бэльгіі, Расеі і Швайцарыі. Яны плянуюць сустрэцца з кандыдатамі на прэзыдэнта, супрацоўнікамі Міністэрства замежных спраў, кіраўніцтвам Нацыянальнага сходу і Цэнтарвыбаркаму, журналістамі дзяржаўных і недзяржаўных арганізацыяў.

7 верасьня ў Беларусь прыбываюць парлямэнтары яшчэ дзьвюх міжнародных структураў — Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ і Эўрапарлямэнту. Сярод іх Адрыян Севярын, Ян Вірсма, Элізабэт Шродэр ды іншыя вядомыя палітыкі.

XS
SM
MD
LG