Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БЕРАСЬЦІ МІЛІЦЫЯНТЫ ЗЬБІЛІ ЧАЛАВЕКА ЗА ПЕРАДВЫБАРЧУЮ АГІТАЦЫЮ


Алег Супрунюк, Берасьце

Па словах Сяргея Вакуленкi, iнцыдэнт адбыўся ў адной зь берасьцейскiх фiлiяў "Беларусбанку", дзе атрымоўваюць свой заробак рабочыя заводу "Цьветатрон". Каля касы стварылася вялiкая чарга i рабочыя пачалi абурацца з-за таго, што губляюць шмат часу. Спадар Вакуленка, якi ёсьць актывiстам Свабоднага прафсаюзу, параiў зьвярнуцца да адмiнiстрацыi прадпрыемства з прапановай удасканалiць сыстэму выплаты заробку, каб рабочыя маглi атрымацуь грошы па месцы свайго жыхарства. Мiлiцыянту, якi ахоўваў банкаўскую ўстанову, чамусьцi не спадабалася прамова Сяргея Вакуленкi, а таксама тое, што ён трымаў у руках матэрыялы, прысьвечаныя прэзыдэнцкiм выбарам. Ахоўнiк паспрабаваў самастойна затрымаць спадара Вакуленку, а калi гэта не атрымалася – выклiкаў нарад мiлiцыi.

Да прафсаюзнага актывiста была ўжытая сiла, пасьля чаго яго завезьлi ў пастарунак. Там спадара Вакуленку абвiнавацiлi ў непадпарадкаваньнi супрацоўнiкам мiлiцыi i правядзеньнi несанкцыянаванага сходу. У яго таксама канфiскавалi 188 улётак у падтрымку Ўладзiмера Ганчарыка, 55 асобнiкаў звароту да выбаршчыкаў прыйсьцi i прагаласаваць 9 верасьня. Пратрымаўшы дзьве з паловай гадзiны, Сяргея Вакуленку адпусьцiлi дахаты. Гаворыць спадар Вакуленка:

(Вакуленка: ) "Прыйшоўшы дадому ўвечары, жонка выявiла ў мяне падцёкi. Я зьвярнуўся ў пракуратуру i напiсаў заяву аб нанесеных цялесных пашкоджаньнях падчас затрыманьня мiлiцыянтамi. Былi зьнятыя падцёкi на руках i на сьпiне каля нiжняга бядра. Мяне бiлi i я пра гэта заявiў".

Паведамiў Сяргей Вакуленка

Нягледзячы на тое, што спадар Вакуленка не ўваходзiць у iнiцыятыўную групу адзiнага кандыдата, берасьцейскi штаб Уладзiмера Ганчарыка таксама рыхтуе заяву з патрабаваньнем правесьцi расьсьледваньне гэтага здарэньня.


XS
SM
MD
LG