Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МАГІЛЁВЕ ЗЬЯВІЛІСЯ ЎЛЁТКІ, У ЯКІХ ВЫБАРЧЫЯ КАМІСІІ ЗАКЛІКАЮЦЬ ЛЮДЗЕЙ ПРАГАЛАСАВАЦЬ ДАТЭРМІНОВА


Аляксандар Сердзюкоў, Прага

Чальцы ініцыятыўнай групы Ўладзімера Ганчарыка Ўладзімер Штукар і Ўладзімер Кружкін штодня выходзілі да абласнога дыягнастычнага цэнтру і раздавалі агітацыйныя матэрыялы. На гэты раз штосьці не спадабалася прадстаўнікам міліцыі. Магчыма, тое, што сеньня валанцёры паставілі новы стэнд Уладзімера Ганчарыка, які ўчора прывезьлі зь Менску. Апоўдні міліцыянты падыйшлі да агітатара і загадалі пайсьці да іх у міліцэйскую машыну. Дарэмна спадары даказвалі, што агітуюць у адпаведнасьц з 45 артыкулам беларускага Выбарчага кодэксу. Міліцыянты захапіл з сабой буклеты газэты і павезьлі людзей з сабой. А стэнд застаўся на месцы. Відаць, службоўцам ён здаўся цяжкім.

Людзей пратрымал некалькі гадзінаў і вызвалілі, але матэрыялы пакінулі ў аддзяленьні. Тым часам, да стэнда падыйшлі новыя агітатары. Адметна, што іх ніхто не кранаў, хоць побач прайшло некалькі міліцыянтаў. Магчыма, таму, што агітавалі маладыя дзяўчыны.

Тым часам, супрацоўнікі праваахоўчых ворганаў зьявіліся ў бабруйскім офісе каманды Ўладзімера Ганчарыка. Яны паведамілі кіраўнікам штабу пра намер праверыць пашпартны рэжым. Агледзеўшы кватэру, прачытаўшы асобныя матэрыялы, яны выйшлі з памяшканьня. Але кіраўнік гарадзкога штабу Аляксей Абраменка выказаў меркаваньне, што такія госьці зіявяцца яшчэ не
адзін раз. Папракаючы прыхільнікаў Уладзімера Ганчарыка парушэньнямі заканадаўства, улады ідуць на незаконныя акцы.

У Магілёве расклееныя ўлёткі, у якіх чальцы выбарчых камісіяў заклікалі магілёўцаў прыйсьц на датэрміновае галасаваньне. Мясцовыя праваабаронцы лічаць гэты заклік грубым парушэньнем Выбарчага кодэксу і з гэтай нагоды зьвярнуліся ў Цэнтральную выбарчую камісію.

У Магілёве палююць на аўтараў антылукашэнкаўскага графіці. Тым часам, на сьценах дамоў зьяўляюцца надпісы “Я – за бацьку”. Адначасова зрываюцца партрэты спадара Ганчарыка. Як стала вядома, гэтая акцыя пры маўклівай падтрымцы вэртыкал сплянаваная мясцовым абкамам Беларускага патрыятычнага саюзу моладзі.


XS
SM
MD
LG