Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЖЭРАР СТУДМАН: АДМОВА Ў ВІЗАХ – ЯШЧЭ АДЗІН КРОК У СЫСТЭМАТЫЧНЫХ ПЕРАШКОДАХ І ЎМЯШАЛЬНІЦТВЕ Ў ПРАЦУ МІСІІ БДІПЧ


Максім Лукашэвіч, Прага

(Карэспандэнт: ) “Якая была мэта візыту і чаму Вы вырашылі ня ехаць?”

(Студман: ) “Меркаваўся рутынны візыт, які я раблю кожны раз, калі ў нейкай краіне адбываюцца выбары, за якімі мы назіраем. Я меўся спаткацца з падстаўнікамі ўладаў, са сваёй камандай. Са мной меліся ехаць два спэцыялісты, якім не далі візаў. Таму ў мяне не было іншага выйсьця, як толькі скасаваць візыт. Гэта, аднак, не азначае, што я не паеду ў Беларусь перад выбарамі. Я не зачыняю дзьверы, нашая місія будзе працягваць назіраньне, нягледзячы на перашкоды, якія стаяць перад намі. Калі я кажу перашкоды, дык маю на ўвазе наступнае. Па-першае, нам было немагчыма накіраваць паўнавартасную доўгатэрміновую місію, таму што запросіны прыйшлі занадта позна – гэта самая сур’ёзная перашкода. Іншая перашкода – гэтая гульня ў адмову зь візамі. А трэцяе – гэта тое, што нам як назіральнікам забаронена праводзіць прэсавыя канфэрэнцыі. Калі мы жадаем ажыцьцявіць наш мандат паўнацэнна, мы ня можам дапусьціць, каб краіна, якая знаходзіцца пад назіраньнем, дыктавала нам пэрсанальны склад нашай місіі – гэта ўмяшальніцтва ў нашую кампэтэнцыю. Калі я параўнаю гэтую місію зь іншымі, напрыклад такімі, як сёлетнюю ў Альбані ці Чарнагорыі, дык паміж Беларусьсю і імі – вялікая прорва ў працоўных умовах, што створаныя для міжнародных назіральнікаў. Гэта факт. Тым ня менш гэта не азначае, што мы ня можам працягваць нашую місію, вынікі якой будуць абсалютна вартыя даверу”.


XS
SM
MD
LG