Лінкі ўнівэрсальнага доступу

САЦЫЁЛЯГІ СЬВЕДЧАЦЬ, ШТО ДЗЯРЖАЎНЫЯ СМІ НЕАБ'ЕКТЫЎНА АСЬВЯТЛЯЮЦЬ ПЕРАДВЫБАРЧУЮ КАМПАНІЮ


Валер Каліноўскі, Менск

Такія вынікі дасьледаваньня лябараторыі "Новак", якая праводзіць маніторынг беларускіх СМІ, якія асьвятляюць перадвыбарчую кампанію.

Прычым некаторыя дзяржаўныя газэты набліжаюцца да 100%-га рубяжу — "Народная газета" матэрыялам пра А.Лукашэнку аддала 96% газэтнай плошчы, адведзенай пад асьвятленьне перадвыбарчай кампаніі. Нечакана больш збалянсавана працавалі журналісты тыднёвіка "7дней", які ўзначальвае Віктар Чыкін — Лукашэнку тут адвялі "ўсяго" 62% перадвыбарчых публікацыяў.

На Беларускім радыё 95% часу перадач пра выбары прысьвечаныя А.Лукашэнку, на БТ — 85%. Дзяржаўныя СМІ выкарыстоўваюць так званыя мэдыя-эфэкты: маніпуляваньне грамадзкай думкай, інтэрпрэтуюць выбары як дзяржаўны пераварот, ажыцьцяўляюць публікацыю адмыслова падабраных лістоў у падтрымку толькі аднаго кандыдата — А.Лукашэнкі, маніпулююць вынікамі сацыялягічных дасьледаваньняў, што называецца "рэйтынгавай вайной".

На падставе тэндэнцыйнай інфармацыі выбарцы ня змогуць зрабіць правільнага выбару, — робяць выснову навукоўцы. Патрэбнае падвышэньне культуры ўжываньня інфармацыі.

Незалежныя газэты таксама часьцей згадваюць Аляксандра Лукашэнку, але часьцей ужо ў нэгатыўным сьвятле. "Народная воля", напрыклад, за мінулы месяц прысьвяціла яму 55% публікацыяў, а Ганчарыку — толькі 24%.

XS
SM
MD
LG