Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

FRANKFURTER ALLEGEMEINE ZEITUNG: ГЭТЫМ РАЗАМ ДЛЯ ЛУКАШЭНКІ МОЖА ПРАГУЧАЦЬ АПОШНІ ЗВАНОК


Мікола Іваноў, Прага

Апошні ў Эўропе дыктатар Аляксандр Лукашэнка кіруе Беларусьсю, якая праз некалькі гадоў будзе мець супольную мяжу з ЭЗ, чытаем на старонках Frankfurter Allegemeine Zeitung. І ён мае намер забясьпечыць сваё абраньне прэзыдэнтам яшчэ на пяць гадоў.

Каб дасягнуць гэтага Лукашэнка робіць усё, што ён ведае найлепш: праціўнікаў рэжыму і іх сваякоў перасьледуюць, арыштоўваюць, саджаюць у турму. Апазыцыйныя газэты канфіскуюць. Дзяржаўная прапагандысцкая машына прамывае мазгі сваім грамадзянам, а паліцэйская дзяржава стварае атмасфэру страху.

Але нават у гэтых абставінах для былога кіраўніка савецкага саўгасу гэтым разам можа прагучаць апошні званок. Беларусы ўсё больш і больш незадаволеныя Аляксандрам Лукашэнкам. Апазыцыя, раней глыбока падзеленая, цяпер аб’ядналася вакол прафсаюзнага лідэра Ўладзімера Ганчарыка. Акрамя таго, больш і больш дэталяў становяцца вядомыя пра існаваньне “эскадронаў сьмерці”, якія, праўдападобна, па заданьню палітычнага кіраўніцтва краіны забілі апазыцыйных палітыкаў і аднаго журналіста.

Спадар Лукашэнка баіцца, што ён скончыць як былы прэзыдэнт Югаславіі Слабадан Мілошавіч. Чалавек, які сёньня кандыдуе супраць яго, змагаецца за дэмакратыю, а сам жа дыктатар змагаецца толькі за самога сябе.


XS
SM
MD
LG