Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СУД У МЕНСКУ ПАКАРАЎ ЗУБРОЎЦА ШТРАФАМ


Любоў Лунёва, Менск

Ігара Сюльда затрымалі разам зь некалькімі непаўнагадовымі зуброўцамі падчас сустрэчы намесьніка старшыні Савецкага райвыканкаму з жыхарамі раёну ў політэхнічнай гімназіі. Нагодай для затрыманьня стала тое, што яны былі апранутыя ў футболкі з надпісам "Час выбіраць!"

У Ігара знайшлі налепкі з выявай зубра і некалькі асобнікаў газэты "Наша свабода". Непаўнагадовых сяброў "Зубра" адпусьцілі пад росьпіс бацькоў, а на Ігара Сюльда склалі пратакол за дробнае хуліганства. Амаль суткі хлопец правёў у спэцпрыёмніку на вуліцы Акрэсьціна.

Такім чынам, беларускі суд упершыню пакараў чалавека за тое, што ён быў апрануты ня так, як хацелася б уладзе.


XS
SM
MD
LG