Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

БЕРАСЬЦЕЙСКІ ШТАБ АДЗІНАГА КАНДЫДАТА ЗЬВЯРНУЎСЯ ДА ДЗЯРЖАЎНЫХ СМІ


Алег Супрунюк, Берасьце

Зварот быў прыняты з нагоды асьвятленьня дзяржаўнымi мэдыямi, у прыватнасьцi Беларускiм тэлебачаньнем, маючых адбыцца прэзыдэнцкiх выбараў. Аўтары звароту нагадваюць, што Аляксандар Лукашэнка падчас рэгiстрацыi сваёй кандыдатуры ў Цэнтрвыбаркаме зрабiў заяву, што асабiста гарантуе сумленнасьць i справядлiвасьць правядзеньня выбараў i заклiкаў усiх кандыдатаў прытрымлiвацца этычных нормаў. Але пасьля гэтай заявы на Беларускiм тэлебачаньнi ў чарговы раз зьявiлiся сюжэты, зьмест якiх ёсьць ня толькi грубым парушэньнем правiлаў перадвыбарчай агiтацыi, але i элемэнтарнай прыстойнасьцi. Прычым асобы, супраць якiх накiраваныя гэтыя сюжэты – у першую чаргу Ўладзiмер Ганчарык i Сямён Домаш – ня маюць магчымасьцi публiчна адказаць на паклёп.

Аўтары звароту запатрабавалi спынiць цкаваньне дэмакратычных кандыдатаў у дзяржаўных сродках масавай iнфармацыi i cтварыць роўныя ўмовы для выкладаньня кандыдатамi сваiх думак, меркаваньняў i перадвыбарчых праграмаў. Зварот падпiсалi берасьцейскiя кiраўнiкi Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыi (Народная Грамада), БНФ, Аб'яднанай грамадзянскай партыi, Партыi камунiстаў беларускай, прадстаўнiкi галiновых прафсаюзаў, дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га склiканьня Ўладзiмер Кудзiнаў. Усе яны зараз працуюць ў абласным штабе адзiнага кандыдата ад шырокай грамадзянскай каалiцыi – Уладзiмера Ганчарыка.

Тымчасам берасьцейская вэртыкаль прымушае дэпутатаў розных узроўняў далучацца да аб'яднаньня "Цытадэль", якое створана дзеля падтрымкi Аляксандра Лукашэнкi. На апошнiм сходзе "Цытадэлi" было абвешчана, што Лукашэнка выканаў усе свае абяцаньнi, i зараз Беларусь iдзе да росквiту па тым шляху, якi раней прайшлi Нямеччына, Японiя ды Кiтай. Цяпер пераконваць у гэтым выбаршчыкаў наканавана шматлiкiм прапагандысцкiм групам, што разьехалicя па ўсiх рэгiёнах Берасьцейшчыны.
XS
SM
MD
LG