Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦІ ЗДОЛЕЮЦЬ НАЗІРАЛЬНІКІ БДІПЧ ПРАВЕСЬЦІ ДОЎГАТЭРМІНОВАЕ НАЗІРАНЬНЕ?


Юры Дракахруст, Прага

(Грыб: ) “Ужо даўно задавалася пытаньне, чаму не запрашаюць назіральнікаў АБСЭ. Беларусь зьяўляецца сябрам АБСЭ, і ўсе краіны АБСЭ запрашаюць назіральнікаў БДІПЧ назіраць за выбарамі. Беларускія ўлады адцягвалі запрашэньне, яны разьлічвалі на тое, што такім шляхам сарвуць доўгатэрміновае назіраньне, і што будзе толькі назіраньне падчас выбараў. Але ж яны памыляліся, бо БДІПЧ, хаця і не прысутнічала тут, мела ўсе матэрыялы, якія тычыліся ўсіх этапаў выбарчага працэсу.

Тое, што назіральнікаў АБСЭ запрасілі, я ацэньваю як станоўчы момант. Я лічу, што іх прыезд станоўча паўплывае на тое, каб выбарчы працэс быў больш празрысты і дэмакратычны. Што тычыцца ўзаемадзеяньня нацыянальных наглядальнікаў зь міжнароднымі, то мы будзем прапаноўваць БДІПЧ дзейнічаць разам. Мы ўжо сустракаліся зь імі раней і ведаем, што яны падзяляюць меркаваньне, што патрэбныя супольныя дзеяньні. Для нас гэта вельмі карысна, бо ў прысутнасьці міжнародных назіральнікаў нашыя назіральнікі будуць больш абароненыя ад гвалту з боку выканаўчай ўлады і выбарчых камісіяў. Доўгатэрміновае назіраньне вялося нашымі назіральнікамі, у нас ёсьць шмат матэрыялаў па ўсіх этапах выбарчага працэсу. Гэтыя матэрыялы ёсьць і ў КНГ АБСЭ, і назіральнікі БДІПЧ могуць выкарыстоўваць гэтыя дакумэнты, пры неабходнасьці праверыўшы іх”.


XS
SM
MD
LG