Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КЭЦІ ФІЦПАТРЫК: БУДУЧЫЯ ВЫБАРЫ НЯ БУДУЦЬ СПРАВЯДЛІВЫЯ І СВАБОДНЫЯ


Мікола Іваноў, Прага

(Фіцпатрык: ) “Мы нікіравалі асуджэньне некаторых апошніх выпадкаў парушэньня правоў чалавека. Мы былі ня ў стане пералічыць усе выпадкі перасьледу недзяржаўных арганізацыяў, у некаторых зь якіх было канфіскаванае абсталяваньне, атрыманае ў рамках амэрыканскіх праграмаў дапамогі. Мы занепакоеныя зьбіцьцём некаторых асобаў, зьвязаных з расьсьледаваньнем справаў зьніклых людзей. Мы таксама вельмі занепакоеныя пагаршэньнем варункаў зьняволеньня спадара Шчукіна. Мы ведаем, што шматлікія моладзевыя групы мірна дэманструюць, робяць усё магчымае, каб узьняць голас у справе зьніклых асобаў. Усё гэта суправаджаецца іншымі дрэннымі падзеямі, такімі як дэкрэт нумар 8. Усе гэта можа змусіць нас зьвярнуцца да міжнародных праабарончых арганізацыяў з заклікам не накіроўваць у Беларусь поўнавартасныя групы назіральнікаў. Мы цяпер разглядаем такую магчымасць”.

(Іваноў: ) “Ці ўсё тое, аб чым вы толькі што гаварылі, пакідае хоць нейкую магчымасьць, каб выбары ў Беларусі ўсё ж такі былі вольныя і справядлівыя?”

(Фітцпатрык: ) “Вельмі малаверагодна, што яны могуць быць свабодныя і справядлівыя. Яны хутчэй за ўсё будуць несвабодныя і несправядлівыя. Аднак для некаторых людзей, якія імкнуцца да пераменаў, яны зьяўляюцца адпаведнай магчымасьцю для самавыражэньня. Цяжка ўявіць іх свабоднымі і справялівымі, калі возьмем пад увагу грубыя парушэньні правоў чалавека, запалохваньне людзей, варожыя адносіны да місіі АБСЭ ў справах манітараваньня выбараў. Усе гэтыя падзеі, уключна з незапрашэньнем місіі назіральнікаў АБСЭ сьведчаць аб тым, што будучыя выбары ня будуць справялівыя і свабодныя”.

XS
SM
MD
LG