Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГЕЙДАР АЛІЕЎ ВЫКАЗАЎ АДКРЫТУЮ ПАДТРЫМКУ АЛЯКСАНДРУ ЛУКАШЭНКУ


Юры Дракахруст, Прага

Варта адзначыць, што азэрбайджанскі лідэр – адзіны з кіраўнікоў краінаў СНД, які выказаў свае сымпатыі так яўна і недвухсэнсоўна. Заяву Гэйдара Аліева камэнтуе кіраўнік Азэрбайджанскай службы нашага Радыё Мірза Хазар.

(Хазар: ) “Выказваньні прэзыдэнта Аліева наконт яго падтрымкі Лукашэнкі не зьдзіўляюць, таму што з 1993 года, калі ён прыйшоў да ўлады, у Азэрбайджане двойчы праводзіліся прэзыдэнцкія выбары і кожны раз міжнародныя арганізацыі і апазыцыя характарызавалі гэтыя выбары як недэмакратычныя і несправядлівыя, абвінавачвалі ўрад і самога Аліева ў фальсыфікацыях. Таму я не здзіўляюся, што спадар Аліеў выказаўся так наўпрост у падтрымку Лукашэнкі. Як азэрбайджанец, я ня бачу ў гэтым нічога дзіўнага. У Азэрбайджане Аліеў стварыў амаль такі ж рэжым, як Лукашэнка ў Беларусі. Размова ідзе не пра салідарнасьць паміж краінамі, паміж народамі, а пра салідарнасьць паміж двума рэжымамі, якія вельмі падобныя адзін да аднаго”.


XS
SM
MD
LG