Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛУКАШЭНКА ЗАЯВІЎ, ШТО ПАСЬЛЯ ВЫБАРАЎ НЯ БУДЗЕ АДСЕДЖВАЦЦА Ў БУНКЕРЫ, ЯК МІЛОШАВІЧ, А БУДЗЕ ЗБРОЙНА АБАРАНЯЦЦА


Юры Дракахруст, Прага

Паводле яго зьвестак апазыцыя дамагаецца, каб ў бліжэйшы час публічна выступіў былы генэральны пракурор Алег Бажэлка. Кіраўнік дзяржавы паведаміў, што некаторыя ягоныя дарадцы раілі яму арыштаваць кіраўніка ягонай адміністрацыі Мясьніковіча і прэм’ер-міністра Ярмошына.

Лукашэнка супакоіў вертыкальшчыкаў, запэўніўшы іх што “ніякіх прычынаў для абезгалоўліваньня вэртыкалі ўлады няма”.

У сваёй прамове кіраўнік дзяржавы чарговы раз скрытыкаваў кіраўніка групы АБСЭ ў Беларусі Ганса Георга Віка, назваўшы яго “начальнікам штабу беларускай апазыцыі”.

Паводле словаў Лукашэнкі, апазыцыя мяркуе пасьля выбараў узяць штурмам ягоную рэзыдэнцыю і абвесьціць кіраўніком дзяржавы беларускага Каштуніцу. “Я буду абараняцца, а не адсежвацца ў бункеры, як Мілошавіч,” – заявіў кіраўнік дзяржавы. Ён упэўнены, што яго абароняць спэцаддзелы ўнутраных войскаў “Альфа” і “Алмаз”, а таксама спэцатрад хуткага рэагаваньня пад кіраўніцтвам небезьвядомага палкоўніка Дзьмітрыя Паўлючэнкі. Паводле абнародаваных дакумэнтаў па справах зьніклых, менавіта палкоўнік Паўлючэнка непасрэдна кіраваў забойствамі апазыцыйных палітыкаў.
XS
SM
MD
LG