Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС БЕЛАРУСІ АДМОВІЛА МІСІІ НАЗІРАЛЬНІКАЎ БДІіПЧ У ВЫДАЧЫ ВІЗАЎ


Мікола Іваноў, Прага


(Бальян: ) “Мы зьвярнуліся па візы для ўсіх членаў нашай дэлегацыі і зьбіраліся прыехаць у Беларусь 1 жніўня, каб распачаць у Менску дзейнасьць у якасьці назіральнікаў на прэзыдэнцкіх выбарах. У адказ мы атрымалі ноту ад Міністэрства замежных справаў Беларусі, у якой гаварылася, што наш прыезд у Беларусь заўчасны, запрашэньне для нас будзе высланае, але ў адпаведны час. У сувязі з гэтым мы былі вымушаныя адтэрмінаваць нашае падарожжа. Мы прынялі адпаведную заяву для прэсы, у якой выказваем нашае шкадаваньне з нагоды падобных дзеяньняў”.

(Карэспандэнт: ) “Ці Вы лічыце, што падобныя дзеяньні беларускіх уладаў – гэта нармальная практыка адносінаў паміж АБСЭ і краінамі, якія зьяўляюцца членамі АБСЭ?”

(Бальян: ) “Зразумела, не. Нармальная практыка тут – калі мы самі вырашаем, калі мы павінны прыехаць, калі нам атрымліваць візы. Мы заўсёды атрымліваем візы своечасова. Вось такая нармальная практыка, і гэта абавязак любой краіны, якая ёсьць сябрам АБСЭ”.

(Карэспандэнт: ) “Якія будуць Вагшыя наступныя дзеяньні. Ці Вы зьбіраецеся чакаць візаў, ці Вы зробіце нешта іншае?”

(Бальян: ) “Як я ўжо сказаў, мы прынялі адпаведную заяву для прэсы, у якой мы выказваем сваё шкадаваньне. Мы таксама напісалі ноту ў Міністэрства замежных справаў Беларусі, у якой мы сьцьвярджаем, што гэта ненармальная зьява, і што на працягу наступных некалькіх дзён гэтае праблема павінна быць вырашана”.

(Карэспандэнт: ) “Вы лічыце, што гэта непаразуменьне, а не наўмысная палітыка беларускіх уладаў?”

(Бальян: ) “Я гэтага не сказаў”.
XS
SM
MD
LG