Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІЦЕБСКІЯ СТРУКТУРЫ ДОМАША ПАКУЛЬ ЗАХОЎВАЮЦЬ ПРАЦОЎНЫ СТАН


Бранiслава Станкевiч, Віцебск


Як паведамiу сябар абласнога штаба Васiль Шалухiн, на сходзе было прынятае рашэньне захаваць у працоўным стане ўсе наяўныя рэгiянальныя структурныя адзiнкi, бо дзейнасьць штабоў мусiць быць спыненай толькi ў тым выпадку, калi Сямён Домаш асабiста адмовiцца браць удзел у выбарах у якасьцi аднаго з прэтэндэнтаў на прэзыдэнцкую пасаду. Дзеля каардынацыi ўзаемадачыненьняў з камандаю адзiнага кандыдата ад апазыцыi было вырашана дэлегаваць прадстаўнiкоў ад раённых ды абласнога штабоў Сямёна Домаша ў адпаведныя штабы Ўладзiмера Ганчарыка.

"Нiводзiн кандыдат на прэзыдэнта, апроч Зянона Пазьняка, ня зможа абаранiць iнтарэсы сапрауднага беларуса",— гэтак гаворыцца ў звароце сябра Сойму Кансэрватыўна-Хрысьцiянскае партыi БНФ Уладзiмера Плешчанкi да вiцебскае грамадзкасьцi. Але з таго, што рэальнага шанцу зрабiцца беларускiм прэзыдэнтам Зянон Пазьняк сёньня ня мае, спадар Плешчанка зьвярнуўся да вiцяблянаў з новым перадвыбарчым заклiкам "Не — прэзыдэнцкiм выбарам з удзелам Лукашэнкi!"

Нагадаем, што першым байкатаваць прэзыдэнцкiя выбары як праяву нелегiтымнага кiраваньня Аляксандра Лукашэнкi яшчэ напачатку чэрвеня прапанаваў таксама вiцебскi сябар Кансэрватыўна-Хрысьцiянскае партыi БНФ Барыс Хамайда.

А тым, хто наважыўся ўдзельнiчаць у верасьнёўскiх выбарах, адрасаваны першы нумар новага iнфармацыйна-праўнага бюлетэня "Правы чалавека", выдадзенага днямi ў Воршы цэнтрам iмя Фiлона Кмiты. Сярод iншых матэрыялаў там зьмешчаныя парады выбарцам i назiральнiкам, картка грамадзкага апытаньня пра магчымасьць фальшаваньняў падчас датэрмiновага галасаваньня ды кронiкi зьнiкненьняў беларускiх грамадзянаў падчас кiраваньня Аляксандра Лукашэнкі.
XS
SM
MD
LG