Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

СЯРГЕЙ ГАЙДУКЕВІЧ НЕ ЗЬБІРАЕЦЦА ЗДЫМАЦЬ СВАЁЙ КАНДЫДАТУРЫ


Юры Дракахруст, Прага

Кажуць, што Гайдукевіч мог бы сыйсьці – гэтак жа, як на этапе збору подпісаў зрабілі Натальля Машэрава, Сяргей Антончык ды іншыя. Калі б гэта адбылося, то ўжо 9 верасьня ў бюлетэнях магло б быць толькі два прозьвішчы – Ганчарыка і Лукашэнкі. У такой сытуацыі другога туру не спатрэбіцца ў любым выпадку.

Аднак у інтэрвію нашаму радыё Сяргей Гайдукевіч рашуча абверг гэтыя чуткі.

(Гайдукевіч): “Я ніколі ня буду здымацца Я сем гадоў рыхтаваўся, я хачу выйграць, каб тут у Беларусі больш не было рэжымнай дзяржавы . І буду змагацца да канца ў адрозьненьне ад іншых. Хай здымаецца хтосьці іншы, але я буду прэзыдэнтам гэтай дзяржавы. Зараз я здымацца ня буду ані дзеля Ганчарыка – гэта наогул глупа: ён мне прайграе з разгромным лікам, ані дзеля Лукашэнкі тым больш”.

Гаварыў старшыня лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч. У падтрымку ягонай кандыдатуры на пасаду кандыдата ў прэзыдэнты сабрана 135 тысячаў подпісаў.
XS
SM
MD
LG