Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ГОРАДНІ ЗЬБІРАЮЦЬ ПОДПІСЫ ЗА ПРЭТЭНДЭНТАЎ


Сяргей Астраўцоў, Горадня


Франц Аўдзей з групы генэрала Казлоўскага паведаміў, што ў Горадні апошнімі днямі сабралі больш за 1 000 подпісаў за спадара Казлоўскага. Подпісы зьбіраюць таксама ў Гарадзенскім раёне, у Бераставіцкім і ў Слоніме.

За Сямёна Домаша подпісы зьбіраюць ва ўсіх раёнах вобласьці. Каардынатар ініцыятыўнай групы спадара Домаша па Горадні Алесь Лобан паведаміў, што ў Горадні сабралі ўжо як мінімум 2 000 подпісаў. Асобныя актывісты сабралі па 120 подпісаў кожны.

Ініцыятыўная група Зянона Пазьняка невялікая. Ірына Салей з гэтай групы сказала мне, што калі не зьвяртацца да пэнсіянэраў, то можна нармальна працаваць. Яна за два вечары сабрала 50 подпісаў сярод моладзі ды інтэлігенцыі.

Нямала моладзі й студэнтаў у ініцыятыўнай групе Ўладзімера Ганчарыка, яны актыўна зьбіраюць подпісы ў інтэрнатах гораду.
XS
SM
MD
LG