Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ВІЦЕБСКУ ПІКЕТЫ Ў ПАДТРЫМКУ СЯМЁНА ДОМАША ПРОСЯЦЬ ПРАВОДЗІЦЬ ДАЛЕЙ АД КРАМАЎ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Два стацыянарныя пікеты зь сёньняшняга дня будуць стаяць на вуліцах Віцебску дзеля зьбіраньня подпісаў за вылучэньне Сямёна Домаша на прэзыдэнцкую пасаду.

Апоўдні да аднаго зь пікетаў па вуліцы Чкалава загадчыца бліжняй крамы Натальля Хітрова выклікала міліцэйскі патруль. Спробы пікетоўцаў вырашыць канфліктную сытуацыю мірна плёну не далі. Загадчыца настойліва патрабавала спыніць зьбіраньне подпісаў ля крамы. Яна спасылася ці то на вуснае распараджэньне, ці то на тэлефанаграму зь Першамайскага райвыканкаму.

Два міліцыянты, якія прыбылі на выклік, праверылі ў пікетоўцаў дакумэнты ды, каб выйсьці зь няёмкай сытуацыі, папрасілі пікетоўцаў перасунуць пікет на колькі мэтраў, каб ён ня муляў вока пільнай грамадзянцы Хітровай.
XS
SM
MD
LG