Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГРУПА НЕВЯДОМЫХ, ЯКІЯ НАЗЫВАЮЦЬ СЯБЕ СУПРАЦОЎНІКАМІ КГБ, ПАПЯРЭДЖВАЕ ПРА МАГЧЫМЫЯ ЗАМАХІ НА КІРАЎНІКОЎ КРАІНЫ


Алег Грузьдзіловіч, Менск


Кажуць, што небясьпека пагражае, у прыватнасьці, Ярмошыну, Мясьніковічу ды іншым.

Ананімы заклікаюць людзей "забясьпечыць надзейнае закрыцьцё дзьвярэй у склепы і на гарышчы" ды паведамляць у КГБ і ў міліцыю пра ўсе падазроныя рэчы ў пад’ездах дамоў.

Напрыканцы ліста невядомыя запэўніваюць, што і ў КГБ ёсьць тыя, хто "не прадаўся Лукашэнку за кавалак "халяўнай каўбасы".

Кіраўнік цэнтру сувязяў з грамадзкасцю КГБ Фёдар Котаў пракамэнтаваў для Радыё Свабода гэтае пасланьне, назваўшы яго "ня вартай увагі хлусьнёй, якая зараз выкарыстоўваецца, бо ў краіне пачалася барацьба за пасаду прэзыдэнта".

Незалежныя назіральнікі адзначаюць, што гэта ўжо ня першы электронны ліст ад ананімных аўтараў, якія называюць сябе супрацоўнікамі КГБ. Лісты маюць за мэту ўмацаваць давер да беларускіх чэкістаў. Таксама адзначаюць спробу пасварыць Лукашэнку зь ягоным бліжэйшым атачэньнем.

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька расцэньвае пасланьне як знак таго, што між сілавымі стуктурамі ў Беларусі пачаўся новы этап барацьбы за лідэрства. "У Беларусі да падобнай інфармацыі трэба ставіцца сур’ёзна, бо дагэтуль усе ранейшыя ананімныя пасланьні збольшага пацьвярджаліся", — лічыць Анатоль Лябедзька.



XS
SM
MD
LG