Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КРЫМІНАЛЬНАЯ СПРАВА СУПРАЦЬ ЗЯНОНА ПАЗЬНЯКА НЕ ЗАКРЫТАЯ


Сяргей Навумчык, Прага


Да нас трапіў тэкст адказу, падпісанага выканаўцам абавязкаў начальніка управы па надзоры за сьледзтвам у ворганах пракуратуры спадаром Зуем. Ён піша, што (цытую) “19 чэрвеня 1997 году па фактах публікацыяў Пазьняком шэрагу артыкулаў у газэтах “Пагоня” і “Свабода”, якія утрымліваюць выказваньні, накіраваныя на распальваньне нацыянальнай варожасьці, прыніжаюць гонар і годнасьць рускага народу, узбуджаная крымінальная справа па артыкуле 71 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь. У цяперашні час вытворчасьць па справе прыпыненая, паколькі З.Пазьняк знаходзіцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, а прыняць канчатковае рашэньне магчыма толькі пасьля ягонага допыту,” –

гэта была цытата зь ліста начальніка управы надзору за сьледзтвам у ворганах Пракуратуры Беларусі спадара Зуя.
XS
SM
MD
LG